Канцэрн "Белляспаперпрам" і ўнітарнае прадпрыемства «Мінскхлебпрам» падпісалі сёння праграму узаемадзеянняў на 2020 год па выпуску і асваенні ў вытворчасці папяровай упакоўкі для фасоўкі хлебабулачных вырабаў.
Праграму падпісалі старшыня канцэрна Юрый Назараў і генеральны дырэктар КУП "Мінскхлебпрам" Андрэй Улезла.
Выпуск пробных партый упакоўкі і гофраскрыняў для фасоўкі хлебабулачных вырабаў прадпрыемствы канцэрна пачнуць ужо ў студзені 2020 года.
Пробныя партыі паступяць на выпрабаванне на тры прадпрыемствы "Мінскхлебпрама": хлебазавод №2, хлебазавод №3 і хлебазавод "Аўтамат". Па выніках выпрабаванняў, на працягу студзеня-лютага, хлебазаводы дадуць свае заключэнні, пасля чаго плануецца пачаць вытворчасць прамысловых партый папяровай упакоўкі для фасоўкі хлебабулачных вырабаў. Масава хлеб у папяровай упакоўцы павінен з'явіцца на прылаўках беларускіх крамаў ужо ў сакавіку.
Урадам прынята стратэгія паэтапнага скарачэння выкарыстання пластыкавай ўпакоўкі і яе замяшчэння экалагічна бяспечнай. Канцэрн "Белляспаперпрам" актыўна ўключыўся ў гэты працэс. Вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў канцэрна дазваляюць у разы нарасціць аб'ёмы вытворчасці папяровай упакоўкі для розных відаў харчовых прадуктаў, як для прамысловых прадпрыемстваў, так і для рознічнай сеткі.
У рэалізацыі праграмы будуць задзейнічаны тры прадпрыемствы канцэрна: ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак» (г.Шклоў) і ТАА «Суперпак Компані» (г. Мінск).
Рэалізацыя вызначаных праграмай мерапрыемстваў стане важным этапам у вырашэнні задач па пераходзе ад неэкалагічнай пластыкавай, поліэтыленавай упакоўкі да бяспечнай папяровай
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"