Падзякай старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" адзначаны генеральны дырэктар ЗАТ "Бабруйскмэбля" Аляксандр Непагодзін.
Аляксандр Сяргеевіч Непагодзін адпрацаваў на прадпрыемстве 38 гадоў. Прыйшоўшы ў 1981 годзе ў ПА "Бабруйскмэбля" на пасаду ўпакоўшчыка, ён прарабіў вялікі прафесійны шлях: ад камплектоўшчыка, майстра, старэйшага майстра, начальніка цэха, начальніка ўпраўлення да генеральнага дырэктара фабрыкі.
Усю сваю працоўную дзейнасць ён быў адданы прафесіі і любімай справе. Скончыўшы спачатку Бабруйскі лесатэхнікум, затым Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава па спецыяльнасці «Тэхналогіі дрэваапрацоўкі " і атрымаўшы каласальны вытворчы вопыт, Аляксандр Сяргеевіч стаў прафесіяналам мэблевай вытворчасці. Узначаленая ім фабрыка калісьці была вядомая на ўвесь Савецкі Саюз, бо менавіта на гэтым прадпрыемстве выраблялася мэбля для знакавых аб'ектаў вялікай краіны.
І сёння вырабы "Бабруйскмэблі" годна ўпрыгожваюць знакавыя аб'екты незалежнай Беларусі: Палаца Незалежнасці, Палаца Рэспублікі, Савета Рэспублікі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мірскага і Нясвіжскага замкаў, Белдзяржцырка, палаца князя Пацёмкіна ў Крычаве, многіх гасцініц, храмаў, тэатраў, судоў, памяшканняў ЗАГСаў і шэрагу іншых.
Мэбля дадзенай фабрыкі - гэта заўсёды высокая якасць і непаўторны стыль. Вядома, у гэтым дасягненні вялікая асабістая заслуга кіраўніка. Таму за шматгадовую добрасумленную і плённую працу, за вялікі асабісты ўклад у развіццё мэблевай вытворчасці Аляксандру Сяргеевічу Непагодзіну аб'яўлена падзяка старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" , а таксама ён узнагароджаны Ганаровай граматай і медалём ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", у склад якога нядаўна ўвайшло ЗАТ "Бабруйскмэбля".
Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны на сходзе працоўнага калектыву фабрыкі 20 снежня.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"