Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" адкрыла фірменны магазін у сталіцы Таджыкістана г. Душанбэ.
Магазін з шырокім асартыментам мяккай мэблі Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс" адкрыўся 21 снежня і ўжо стаў папулярны сярод мясцовых жыхароў. Уся мэбля, прадстаўленая ў краме, зможа задаволіць любы густ пакупнікоў.
Заснаваная ў 1963 годзе мэблевая фабрыка - сёння ў ліку першых па аб'ёме выпускаемай мяккай мэблі ў Рэспубліцы Беларусь і шыраце ахопу гандлёвай сеткі, якая налічвае больш за 200 мэблевых магазінаў не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і Расіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Арменіі, Грузіі, краінах Балтыі.
ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" - з'яўляецца штогадовым пераможцам прэстыжных конкурсаў і ўладальнікам узнагарод айчынных і міжнародных выстаў. Гэта ўзнагароды за якасць, экалагічнасць, за шырокі асартымент, арыгінальны дызайн і інавацыйныя тэхналогіі.
На прадпрыемстве ўкаранёна і паспяхова функцыянуе сістэма менеджменту якасці, пра што сведчыць сертыфікат адпаведнасці распрацоўкі і вытворчасці мэблі бытавой для адпачынку патрабаванням СТБ ISO 9001:2015. У наступны час працэдура пацвярджэння адпаведнасці прадукцыі ажыццяўляецца згодна патрабаванням тэхнічнага рэгламенту мытнага саюза ТР МС 025/2012 «Аб бяспецы мэблевай прадукцыі».
Сыравіна і матэрыялы, якія прымяняюцца ў вытворчасці мяккай мэблі, адпавядаюць самым высокім патрабаванням. Толькі якасны, натуральны і бяспечны матэрыял - прыярытэт Гомельскай мэблевай фабрыкі "Прагрэс".