Праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.
Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 г. № 247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Чупрыс Вольгі Іванаўны.
У склад названай камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, прадстаўнікі Парламента, а таксама навуковай супольнасці.
У рамках работы камісіі ажыццяўляецца вывучэнне як меркавання дзяржаўных органаў і арганізацый, упаўнаважаных складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, альбо якія з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян, і суб'ектаў гаспадарання.
Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і жыццёвых сітуацый, ажыццяўляецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.
Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акту.
Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 г.:
• у выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі;
• у пісьмовым выглядзе на паштовы адрас НЦПІ;
• па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
• з дапамогай акаўнтаў у сацыяльных сетках УКантакце, Аднакласнікі, Facebook, Twitter.
Звяртаем Вашу ўвагу!
Накіраваныя ў НЦПІ ў рамках дзейнасці камісіі прапановы і іншая інфармацыя не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Па інфармацыі НЦПІ