Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" павялічылі аб'ёмы вытворчасці ў студзені-лістападзе 2019 года на 13,9%.
За 11 месяцаў 2019 года арганізацыі галіны вырабілі прадукцыі на 1,46 млрд рублёў, што на 13,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.
Найбольш дынамічны прырост адзначаны па прадпрыемствах цэлюлозна–папяровай галіны - на 37,6% больш, чым у аналагічным перыядзе 2018 года. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы павялічылі аб'ёмы вытворчасці на 4,6%, мэбля – на 1,3%.
З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі 70% прадпрыемства паставілі на знешнія рынкі. За студзень-лістапад 2019 года экспартавана прадукцыі на 529,9 млн долараў ЗША, што на 2,9% больш, чым за 11 месяцаў 2018 года.
У лік асноўных рынкаў збыту ўвайшлі Расея (169,7 млн.дол.), Польшча (82,3 млн дол.), Украіна (53, 8 млн.дол.), Кітай (42,6 млн.дол.) і Літва (38,8 млн.дол.). Усяго геаграфія экспарту прадпрыемстваў канцэрна ахапіла 68 краін.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"