Набор мэблі для спальні "Алівія" ААТ "Слоніммэбля" прызнаны "Лепшым таварам 2019 года" па выніках конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".
Прадстаўленая на конкурс мэбля ўдзельнічала ў намінацыі «Лепшыя прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў».
ААТ "Слоніммэбля" - адно з вядучых вытворцаў мэблі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску спальных гарнітураў, корпуснай мэблі і кухняў. Штомесяц на фабрыцы выпускаецца каля 2000 камплектаў мэблі.
Прадукцыю прадпрыемства добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. ААТ "Слоніммэбля" экспартуе каля 90% сваёй мэблі.
Дарэчы, на гэтым тыдні прадпрыемства прадстаўляе сваю мэблю на найбуйнейшай у Еўропе Міжнароднай мэблевай выставе "IMM Сologne 2020", якая праходзіць з 13 па 19 студзеня ў Германіі (г. Кёльн). У цэнры выставачнай экспазіцыі як раз спальня "Алівія", прызнаная "Лепшым таварам года ў Беларусі"
Паспяховае развіццё стала магчымым дзякуючы тэхнічнаму развіццю прадпрыемства. Штогод прадпрыемства інвесціруе свае сродкі ў абнаўленне і ўдасканаленне абсталявання, закупляючы яго ў вядомых італьянскіх і нямецкіх вытворцаў. Высокая якасць тэхнічнага абсталявання дазваляе дамагчыся добрых вынікаў у якасці выпускаемай мэблі, а таксама дазваляе пастаянна абнаўляць асартымент.
Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.
Мэтамі дадзенага конкурсу з'яўляюцца:
* інфармаванне спажыўцоў аб якасных таварах (прадукцыі або паслугах) у інтарэсах іх вытворцаў і садзейнічанне прасоўванні прадукцыі на ўнутраны і міжнародны рынкі;
* падтрымка беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары;
* садзейнічанне забеспячэнню спажывецкага рынку Рэспублікі Беларусь высакаякаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі;
* стварэнне перадумоў, садзейнічанне шырокаму ўкараненню сучасных метадаў кіравання і забеспячэння якасці на аснове айчынных і міжнародных стандартаў і перадавых дасягненняў у галіне якасці;
* выяўленне новых або ў значнай ступені ўдасканаленых тавараў у параўнанні з раней выпушчанамі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"