Сёння другі дзень працы Міжнароднай мэблевай выставы ў Германіі, дзе прадстаўлены ўзоры беларускай мэблі.

Сярод экспанентаў ААТ "Івацэвічдрэў", ЗАТ "Маладзечнамэбля", ААТ "Слоніммэбля", ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс", ААТ "Гомельдрэў", філіял "Ельская мэблевая фабрыка ААТ "Мазырскі ДАК".

 

 

 

 

 

   

    На стылізаваным беларускім стэндзе ў інтэр'ерах, аформленых з выкарыстаннем рэпрадукцый  карцін вядомага на   ўвесь свет мастака, ураджэнца Беларусі Марка Шагала, прадстаўлена мэбля,  выкананая з  розных матэрыялаў і па   розных тэхналогіях: ад мэблі з драўнянастружкавых і  драўнянавалакністых пліт да мэблі з масіва каштоўных драўняных   парод.

   У рамках выставы праходзіць шэраг узгодненых сустрэч з патэнцыяльнымі партнёрамі. Вядзецца  актыўная праца з   наведвальнікамі стэнда.

   Удзел беларускіх прадпрыемстваў у гэтай значнай маштабнай мэблевай выставе праходзіць пад  эгідай канцэрна   "Белляспаперпрам" і Асацыяцыі прадпрыемстваў мэблевай і дрэваапрацоўчай  прамысловасці. У якасці выставачнага   аператара выступае УП "Белінтэрэкспа "Беларускай гандлёва-  прамысловай палаты.

   Дэлегацыю беларускіх мэблевых прадпрыемстваў узначаліў старшыня Асацыяцыі прадпрыемстваў  мэблевай і   дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі Валерый Бушыла.

   Праца выставы працягнецца да 19 студзеня.

 

 

 

                                                      

                                                                     

 

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"