Старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў 18 студзеня сустрэўся з працоўным калектывам ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" (г.Шклоў).
У рамках работы рэспубліканскай інфармацыйнай групы ён праінфармаваў работнікаў фабрыкі аб актуальных пытаннях рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь, занятасці насельніцтва і мерах, якія прымаюцца на ўзроўні дзяржавы па забеспячэнні росту заработнай платы.
Забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва гуляе найважную ролю ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека (гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбаў) – канстытуцыйнае права грамадзян Рэспублікі Беларусь. І прэзідэнт, будучы гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, у сваім Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у красавіку 2019 г. падкрэсліў, што для ўсёй вертыкалі ўлады «па-ранейшаму прыярытэтнай задачай застаецца стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва або скарачэнне колькасці працоўных месцаў недапушчальна ні пад якой падставай. А ўсе, хто іх стварае, атрымаюць усямерную падтрымку на любым узроўні".
У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца таксама і рост даходаў насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы пастаянна адзначае, што «няхай памалу, але заробкі, пенсіі і дапамогі ў краіне растуць. Людзі гэта бачаць". Але тым не менш, "трэба звярнуць увагу кіраўнікоў «што заробак - гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост" - даручыў Прэзідэнт кіраўнікам дзяржаўных органаў у ліпені 2019 г.
Чытаць інфармацыйныя матэрыял цалкам
Падчас сустрэчы з працоўным калектывам фабрыкі таксама былі разгледжаны вынікі працы прадпрыемства за 2019 год. Кіраўніцтвам фабрыкі была прадстаўленф справаздача аб тым, як забяспечваецца павышэнне эфектыўнасці вытворчай дзейнасці, рост прадукцыйнасці працы і заработнай платы. Асобна было разгледжана пытанне рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па мадэрнізацыі папераробнага абсталявання і перспектывы развіцця фабрыкі.
Прадстаўнікі мясцовых органаў улады праінфармавалі ўдзельнікаў сустрэчы з тымі пытаннямі, якія ў цяперашні час вырашаюцца ў раёне, у г.Шклове, а таксама адказалі на пытанні работнікаў фабрыкі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"