Беларусь і Фінляндыя дамовіліся аб нарошчванні кантактаў у галіне лясной і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Фінляндыі.
Аб развіцці супрацоўніцтва ішла размова на сустрэчы ў Хельсінкі беларускай дэлегацыі ў складзе пасла Беларусі ў Фінляндыі Аляксея Самасуева, кіраўніцтва Светлагорскага цэлюлозна-папяровага камбіната з кіраўніком Федэрацыі лясной прамысловасці Фінляндыі.
"Бакі абмеркавалі стан беларуска-фінляндскіх кантактаў у лясной і цэлюлозна-папяровай прамысловасці і выпрацавалі прапановы па далейшых сумесных дзеяннях. Фінляндскі бок таксама была паінфармаваная аб асноўных інвестыцыйных праектах, што рэалізуюцца ў Беларусі ў названай галіне", - распавялі ў амбасадзе.
Далейшая праграма знаходжання прадстаўнікоў канцэрна "Белляспаперпрам" у Фінляндыі прадугледжвае сустрэчы з зацікаўленымі мясцовымі кампаніямі.
Крыніца: Белта