У ААТ "Івацэвічдрэў" адбылася сустрэча кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам" з працоўным калектывам прадпрыемства.
У рамках работы рэспубліканкай інфармацыйнай групы на сустрэчы была разгледжана тэма рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь, занятасці і заработнай платы насельніцтва.
Прэзідэнт Беларусі, будучы гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, у сваім Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у красавіку 2019 г.падкрэсліў, што для ўсёй вертыкалі ўлады «па-ранейшаму прыярытэтнай задачай застаецца стварэнне высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Зніжэнне ўзроўню занятасці насельніцтва або скарачэнне колькасці працоўных месцаў недапушчальна ні пад якой падставай. А ўсе, хто іх стварае, атрымаюць усямерную падтрымку на любым узроўні".
У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца таксама і рост даходаў насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы пастаянна адзначае, што «няхай памалу, але заробкі, пенсіі і дапамогі ў краіне растуць. Людзі гэта бачаць". Але тым не менш, "трэба звярнуць увагу кіраўнікоў «што заробак - гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост" – даручыў Прэзідэнт кіраўнікам дзяржаўных органаў у ліпені 2019 г.
У арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" пытанне росту заработнай платы ў ліку самых значных і прыярытэтных.
У галіне няма такой арганізацыі, у якой сярэдняя заработная плата была б ніжэй 500 рублёў.
Сярэдняя заработная плата ў арганізацыях канцэрна каля 1000 рублёў. У 2019 годзе яна вырасла больш чым на 12,3%. У ААТ «Івацэвічдрэў» сярэдняя заробленая плата склала 1021,3 рубля, што на 23,4% вышэйшыя за дрэваапрацоўчую галіну.
У цэлым прадпрыемства працуе ўстойліва. Аб'ём вытворчасці ў 2019 годзе вырас на 4,3%, рэнтабельнасць продажаў вышэй за 11%. З агульнага аб'ёму вырабленай прадукцыі амаль 63% пастаўляецца на экспарт.
Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"