Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам працу кітайскіх падрадчыкаў, якія правалілі праекты ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы".
Перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падрыхтаваць спіс такіх праектаў Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму памочніку Аляксандру Косінцу. "У мяне з Сі Цзіньпінам будзе вельмі сур'ёзная размова. Я яму ўжо неяк намякаў, а цяпер мы грунтоўна пра гэта пагаворым. І гэтым кампаніям мала не здасца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Сярод праектаў, якія не былі завершаны ў Беларусі кітайскім бокам, і завод па вытворчасці кардону ў Добрушы. "Тое, што завод вельмі патрэбны і ён знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, - гэта факт. Для нас гэта чарговая навука, як трэба працаваць з замежнікамі. Аказваецца, не ўсе яны белыя і пухнатыя. Таму ні на каго не трэба маліцца. Трэба спадзявацца толькі на сябе. А калі на кагосьці і выходзім, то трэба працаваць, як працуюць усе: хай крыху даражэй, але гэта павінны быць фірмы з добрым імем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён паставіў задачу да снежня ўжо запусціць на заводзе вытворчасць кардона. "Гэта значыць верасень - гэта пачатак вашага заканчэння работ, у снежні - усё, вы выходзіце працуеце", - сказаў прэзідэнт. Да гэтага часу, дадаў ён, на фабрыцы таксама трэба арганізаваць вытворчасць з кардона пакавальнага матэрыялу.
Крыніца: БЕЛТА