Завод у Добрушы ствараецца з мэтай задавальнення існуючай у Рэспубліцы патрэбнасці ў мелаваных і немелаваных відах кардона і стварэння ўмоў для пераходу да экалагічнай упакоўцы.
Аб'ём вытворчасці пры выхадзе на поўныя праектныя магутнасці складзе 200 тыс. тон кардона ў год на суму прыкладна 225 млн. долараў ЗША. На новым заводзе плануецца стварэнне 164 працоўных месцаў.
Гэта будзе сучасная вытворчасць па выпуску трохслаёвага кардона з мелаваным пакрыццём, які валодае высокімі фізіка-механічнымі і друкаванымі ўласцівасцямі, а таксама прыдатнага для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і адпаведнага лепшым замежным аналагам.
Ўвод магутнасцяў па выпуску гэтай імпартазамяшчальнай прадукцыі дасць магчымасць змяніць доўгі час існуючыю ў Рэспубліцы Беларусь тэндэнцыю перавагі імпарту папяровай прадукцыі над аб'ёмамі экспарту драўнянай сыравіны.
Асваенне вытворчасці названых мелаваных і немелаваных відаў кардона дазволіць скараціць імпарт гэтай прадукцыі з краін СНД, Еўропы і забяспечыць у поўнай меры патрэбнасці харчовай, лёгкай, медыцынскай і паліграфічнай прамысловасці Рэспублікі Беларусь, а таксама яе пастаўку на замежныя рынкі.
З з'яўленнем у краіне ўласнага шматслойнага мелаванага і немелаванага відаў кардона магчыма стварэнне новай вытворчасці па перапрацоўцы кардона ў высакаякасную ўпакоўку для патрэб харчовай, фармацэўтычнай, касметычнай і іншых галін прамысловасці.
Акрамя рашэння задач імартазамяшчэння вырасце і экспартны патэнцыял цэлюлозна-папяровай галіны. Аб'ём продажаў на знешнія рынкі з выхадам завода на праектныя магутнасці складзе каля 200 млн. долараў ЗША ў год.
Мелаваны кардон з'яўляецца адным з самых папулярных матэрыялаў для вытворчасці розных відаў упакоўкі. Яго гладкая белая паверхня забяспечвае якасны друк і надае гатовай прадукцыі прывабны знешні выгляд.
Будзе вырабляцца кардон:
- SBB - трохслаёвы чыстацэлюлозны кардон з аднабаковым мелаваннем (выкарыстоўваецца для вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў тыпу "Тэтрапак»);
- FBB - трохслаёвы кардон з двухбаковым мелаваннем, верхні і ніжні пласт якога складаюцца з беленай цэлюлозы, сярэдні пласт з драўнянай масы (выкарыстоўваецца ў паліграфічнай, касметычнай, фармацэўтычнай і іншых галінах).
Для вытворчасці дадзенага кардона будзе выкарыстоўвацца ў тым ліку сульфатная беленая цэлюлоза Светлагорскага ЦКК.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"