Сёння ў Мінску праходзіць VIII З'езд Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

З'езд праходзіць пад кіраўніцтвам старшыні Рэспубліканскага камітэта прафсаюза Чэславы Гаевай.

Дэлегатамі з'езда на чале са старшынёй канцэрна "Белляспаперпрам" Юрыем Назаравым з'яўляюцца і работнікі арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам".

Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання аб'ядноўвае дзясяткі тысяч работнікаў арганізацый канцэрна, Мінлясгаса, Мінпрыроды, Дзяржкаммаёмасці, Упраўлення справамі Прэзідэнта і многія іншыя, чыя дзейнасць так ці інакш звязана з галоўным багаццем Беларусі – прыродай і яе найкаштоўнейшымі рэсурсамі.

 

 

  

    Звяртаючыся да дэлегатаў з'езда, Юрый Назараў адзначыў,     што    арганізацыі канцэрна сёння цвёрда стаяць на нагах,     штогод павялічваюць аб'ёмы вытворчасці, ствараюць новыя   магутнасці, новыя працоўныя месцы (іх за апошнія гады   створана  больш за 3 тысячы) і з упэўненасцю глядзяць у   будучыню.

   Безумоўна, у тых поспехах, якія дасягнуты, вялікая роля     галіновага прафсаюза. Яго ўсебаковая падтрымка і   садзейнічанне ў вырашэнні надзённых праблем працоўных   калектываў і ўвага да кожнага работніку вельмі важныя і неабходныя.

   За многія гады супрацоўніцтва канцэрна з галіновым     прафсаюзам выстраіўся канструктыўны дыялог, і сумесная праца будуецца на ўзаемаразуменні і агульнай мэты - дасягненне высокіх вынікаў працы, забеспячэнне стабільнай занятасці і, як вынік, паляпшэнне дабрабыту людзей.

Арганізацыі канцэрна штогод забяспечваюць рост заработнай платы. У складзе канцэрна няма арганізацый, дзе зарплата была б менш за 500 рублёў. У 2019 годзе сярэдняя заработная плата па арганізацыях канцэрна склалася на ўзроўні 935 рублёў, і павялічылася ў параўнанні з 2018 годам на 12,3%. Некалькі лепш вынікі па прадпрыемствах цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Там сярэдняя заработная плата склала 1062 рубля, рост да 2018 года 120,4%.

У арганізацыях канцэрна ўжываецца шмат стымулюючых выплат і надбавак, дзякуючы якім у работнікаў за кошт якаснай і плённай працы ёсць магчымасць самому ўплываць на ўзровень сваёй заработнай платы. Чым вышэй і лепш вынікі працы, тым вышэй заработная плата. Усё гэта прадугледжана ў калектыўных дагаворах і іншых лакальных актах у арганізацыях.

У цэлым, канцэрн разлічвае, што да канца пяцігодкі аб'ёмы вытворчасці будуць павялічаны больш чым у паўтара разы, экспарт – у 1,7 разы, рэальная заработная плата вырасце амаль у 1,4 разы. Вядома, будуць стварацца і новыя працоўныя месцы. Зараз у распрацоўцы стварэнне яшчэ некалькіх новых вытворчасцяў у розных сферах, таму працоўныя рэсурсы будуць патрэбныя. Дарэчы, для замацавання кадраў на вытворчасці работнікі забяспечваюцца жыллём. Ужо пабудаваны два сучасных, камфартабельных інтэрната кватэрнага тыпу ў Светлагорску і Добрушы, дзе створаны новыя цэлюлозна-папяровыя вытворчасці. Людзі вельмі цэняць такую магчымасць абзавесціся жыллём і таму імкнуцца добра працаваць і заставацца на прадпрыемствах.

Найважнейшую ролю прафсаюз гуляе ў вырашэнні пытанняў аховы працы. У гэтым напрамку іх дапамога вельмі каштоўная і эфектыўная. Праца тэхнічных інспектараў прафсаюза сапраўды мае эфект, працадаўцы да іх прыслухоўваюцца і сумесна вырашаюць усе пытанні.

Трэба адзначыць уклад прафсаюза ва ўмацаванне працоўных калектываў. Пастаянны маніторынг сітуацыі і аператыўнае рэагаванне з боку прафсаюза на праблемы, якія ўзнікаюць, дазваляюць пазбягаць сацыяльнай напружанасці, спрэчак і іншых негатыўных праяў.

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што вынікі сумеснай працы паспяховыя, гэта датычыцца і выканання ўмоў тарыфнага пагаднення, і паляпшэння ўмоў працы, і забеспячэння своечасовасці выплаты заработнай платы, яе росту, і ў цэлым стабільнай працы працоўных калектываў.

Вядома, без такога цеснага ўзаемадзеяння канцэрна, кіраўнікоў прадпрыемстваў і галіновага прафсаюза, яго падраздзяленняў на месцах было б складана дамагчыся тых вынікаў, якія сёння ёсць у галіне. Таму трэба і далей ісці разам, умацоўваць існуючы патэнцыял і абавязкова знаходзіць новыя рэсурсы і магчымасці для развіцця вытворчасці і падтрымкі чалавека працы, - рэзюмаваў Юрый Назараў.

Прэс-служба канцэрна " Белляспаперпрам"