Новая імпартазамяшчальная вытворчасць у Добрушы запрацуе ўжо да канца гэтага года. Указ аб рэалізацыі важнага для папяровай галіны інвестпраекта падпісаў напярэдадні Прэзідэнт.
Указ №44 "Аб інвестыцыйным праекце" падпісаны 10 лютага.
Выхад прадпрыемства на праектную магутнасць намечаны на 2022 год. Дакумент падрыхтаваны па выніках рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведваў Добрушскую папяровую фабрыку ў мінулы аўторак. Восем гадоў таму там пачалі будаваць завод па вытворчасці кардона. Аднак завяршыць праект з-за рознагалоссяў з кітайскім генпадрадчыкам так і не змаглі. Завод гатовы на 95%, але неабходна яшчэ 83 мільёны долараў. Дзяржава гатова аказаць дапамогу. Новае прадпрыемства дазволіць забяспечыць унутраны рынак кардонам, а таксама зарабіць на экспарце гэтай прадукцыі. Попыт на замежных рынках ёсць.
Падрабязнасці ў відэа: Беларусь 1
11.02.2020 08:51