Актуальныя пытанні нарыхтоўкі і перапрацоўкі другаснай сыравіны для кардонна-папяровых вытворчасцяў канцэрна «Белляспаперпрам» абмяркоўваліся сёння ў Мінску.
Пад кіраўніцтвам канцэрна адбылася рабочая сустрэча нарыхтоўшчыкаў і перапрацоўшчыкаў макулатуры з удзелам ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў».
На парадку дня былі такія пытанні як выкананне арганізацыямі-нарыхтоўшчыкамі дзяржаўнага заказу на пастаўку макулатуры ў адрас перапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна, для якіх макулатура з'яўляецца асноўнай сыравінай для вытворчасці розных відаў папер і кардона, пытанні фарміравання цаны на другасную сыравіну, пытанні якасці макулатуры і своечасовасць разлікаў за пастаўленыя аб'ёмы другаснай сыравіны.
У якасці новага механізму фармавання рынкавага кошту на макулатуру разглядаюцца біржавыя таргі на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Чакаецца, што першыя біржавыя таргі макулатурай адбудуцца 24 лютага. На іх сфармуецца цана, якая ў далейшым стане арыенцірам для ўстанаўлення закупачных цэн на прамыя пастаўкі макулатуры ад нарыхтоўшчыка да перапрацоўшчыка.
Нагадаем, згодна з пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года №935, на 2019 год Дзяржаўная замова на пастаўку ў адрас перапрацоўчых прадпрыемстваў макулатуры ўстаноўленая ў аб'ёме 251,2 тыс. т. гэта прыкладна 70% ад аб'ёму перапрацоўкі. Астатнія 30% прадпрыемствы могуць закупіць падчас біржавых таргоў альбо па дадатковых дагаворах.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
18.02.2020 16:14