Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» планамерна асвойваюць рынкі афрыканскага кантынента.

У 2019 годзе прадпрыемствы канцэрна ажыццявілі першыя пастаўкі прадукцыі ў Гану, Камерун, Кенію, Нігерыю і Марока.

Асваенне ж рынкаў краін Афрыкі прадпрыемствы пачалі з Егіпта. У гэтую краіну пастаўкі ажыццяўляюцца ўжо на працягу пяці гадоў і з 2015 года яны павялічыліся ў тры разы - да 1,2 млн долараў ЗША. Экспартуюцца ў краіны Афрыкі ў асноўным папера, кардон і фанера.

З жніўня 2019 года РУП «Завод газетнай паперы» (г. Шклоў) пачаў пастаўляць у Егіпет таніраваную газетную паперу (крэмавага і памяранцавага колеру), на якой у Егіпце друкуюць Каран. Гэтай паперы ў мінулым годзе было пастаўлена на 461 тыс. долараў ЗША. Як паведамілі на прадпрыемстве, заказы на бягучы год таксама ёсць. Толькі ў лютым плануецца паставіць 165 тон газетнай таніраванай паперы ў Егіпет.

Прадпрыемствы канцэрна працягваюць экспарт і на іншыя асвоеныя летась рынкі афрыканскага кантынента. Ёсць усе перадумовы, што ў гэтым годзе аб'ёмы паставак прырастуць. У 2019-м агульны экспарт у краіны Афрыкі склаў 1,52 млн.долараў ЗША.

На фота кнігі Карана, надрукаваныя на беларускай газетнай паперы.

     

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

20.02.2020 11:50