Беларусь захоўвае вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Ігарам Арловым.

Перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь захоўвае вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы захоўваем вельмі вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы для нас наогул родны чалавек, мы жывем на поўначы, у нас шмат задач, якія трэба вырашаць". Паводле яго слоў, Беларусь валодае дастатковымі аб'ёмамі прамысловай прадукцыі, тавараў народнага спажывання для гандлю з расійскім рэгіёнам.
Прэзідэнт адзначыў, што адна са сфер, дзе ёсць перспектывы для нарошчвання ўзаемадзеяння, - гэта будаўніцтва. "Калі вы нам даручыце нейкі квартал па жыллі зрабіць пад ключ, праектаваць, праводзіць даследаванні і будаваць, як мы звычайна ў расійскіх губернях робім, - калі ласка, мы можам паказаць нашы магчымасці. Калі вам спадабаецца, будзеце нас прыцягваць", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама пазначыў магчымасць аснашчэння дамоў у Архангельскай вобласці сучаснымі беларускімі ліфтамі. "Мы значна мадэрнізавалі свае заводы па вытворчасці ліфтавага абсталявання і можам ліфты рабіць хоць для касмадрома, хоць для самалётаў, верталётаў і звычайных жылых дамоў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь таксама мае вялікі вопыт машынабудавання ад транспарціроўкі грузаў да лесанарыхтовак. "Стварылі практычна ўсю лінейку лясной тэхнікі, вучыліся па ўсім свеце і зрабілі не горш. Там, дзе вузлы складаныя і мы яшчэ не ўмеем так якасна вырабляць, мы іх купляем у еўрапейцаў", - сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Беларусі падзяліцца з Архангельскай вобласцю сваім вопытам па развіццю сельскай гаспадаркі. "Мы з вамі знаходзімся ў зоне рызыкоўнага земляробства, - адзначыў ён. - Мы можам вам дапамагчы і ў племянной справе, і ў вырошчванні агароднінных культур, абсталяванні малочна-таварных ферм, цяплічных комплексаў". У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў эфектыўнае супрацоўніцтва з Егіптам, дзе Беларусь будуе і абсталёўвае цяпліцы. "Мы дамовіліся (падчас нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. - Прым. БЕЛТА), што больш будзем будаваць цяпліц, таму што там яны могуць зімой вырасціць тое, чаго няма ў нас, і нам прадаць, дапусцім, трускаўку", - сказаў беларускі лідар.

   

   Па яго словах, менавіта развіццё эфектыўнай цяплічнай   гаспадаркі дазваляе Беларусі вырошчваць агароднінную   прадукцыю, якая канкурэнтная, у тым ліку і на расійскім рынку.   "Хоць розніца па цэнах на прыродны газ у нас з вамі амаль у два   разы, а па нафце на 50% у нас кошты вышэй, чым у Расеі. Нават   у  гэтай сітуацыі мы канкурэнты на вашым рынку па агурках,   перцах, баклажанах, памідорах", - растлумачыў Аляксандр   Лукашэнка.

  Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на высокую якасць беларускіх    прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца ў розныя рэгіёны     свету. "Мы гандлюем не толькі ў Расіі, ужо вельмі шмат і ў   Еўрасаюзе, але яшчэ больш з Кітаем, - заўважыў Аляксандр   Лукашэнка. - Таму Данкверту (Сяргей Данкверт - кіраўнік   Рассельгаснагляду. - Прыма. БЕЛТА) трэба сказаць, каб спыняў нас ціснуць, а то мы пойдзем проста на кітайскі рынак".
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізаваць сумесныя прадпрыемствы па асваенні тарфяных радовішчаў, якімі багатая Архангельская вобласць.

"Усё, пра што вы тут дамовіліся, я вам гарантую, мы гэта рэалізуем. Мы вельмі абавязковыя людзі, - запэўніў прэзідэнт Беларусі расейскага губернатара. - Мы ад гэтага маем даход, вядома, не такі, як у Расеі ад нафты і прыроднага газу. З гэтага жыве ўся Беларусь. Праца з вамі - гэта не дабрачыннасць. Гэта наша жыццё, наша праца, ад якой мы атрымліваем хоць невялікі, але прыбытак".

У сваю чаргу Ігар Арлоў падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць наведаць Беларусь. Ён назваў свой візіт "не парадным, а насычаным практычнымі справамі і рашэннямі". "Па выніках візіту я ў чарговы раз пераканаўся, што наша ўзаемадзеянне асуджана на поспех на ўсіх узроўнях, я ніколькі ў гэтым не сумняваюся. Узровень адносін, блізкасці агульначалавечых, гістарычных каштоўнасцяў залімітавы", - падкрэсліў ён.

Узаемны тавараабарот Беларусі і Архангельскай вобласці ў 2019 годзе склаўся на ўзроўні $ 45,8 млн, з іх $ 22,9 млн склаў экспарт айчынных тавараў у расійскі рэгіён і столькі ж  - імпарт. Беларусь пастаўляла ў асноўным ялавічыну і мяса птушкі, вырабы з бетону, цэменту і штучнага каменя, цукар, аўтамабілі, запчасткі да іх і іншыя тавары. А закупляліся ў Архангельскай вобласці пераважна папера, кардон, лом чорных металаў, драўняная цэлюлоза, поўсць.

Нагадаем, 19 лютага ў Мінску адбылося падпісанне плана мерапрыемстваў на 2020-2022 гады па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Архангельскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Яго ад Урада Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі падпісаў губернатар Ігар Арлоў і ад Рэспублікі Беларусь старшыня канцэрна "Белляспаперпрам" Юрый Назараў.

 

  

 

21.02.2020 17:00