Прадстаўнікі канцэрна "Белляспаперпрам" сёння прымуць удзел у круглым стале на тэму: "Як павысіць экалагічную бяспеку ўпакоўкі?".
Ён адбудзецца ў прэс-цэнтры Дома прэсы ў 11.00.
Удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў бяспекі ўпакоўкі прымуць таксама прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
27.02.2020 09:17