Юрый Назараў прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта папярэдне абмеркаваць адпаведнае пытанне з Юрыем Назаравым. "Ён мне ўчора далажыў аб вашай размове і пытаннях, якія вас хвалююць у сувязі з гэтым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што традыцыйна прызначэнне людзей на такія адказныя пасады папярэднічае асабістай сустрэчы ў Прэзідэнта: "Практыка ў нас такая: пры вырашэнні падобных пытанняў я запрашаю сюды людзей. Тым больш, такога ўзроўню. Я хацеў бы адказаць на тыя пытанні, якія вы пазначылі ў размове з кіраўніком Адміністрацыі".

Прэзідэнт адзначыў: Юрыю Назараву трэба будзе курыраваць ключавы і найважнейшы для краіны кірунак. Гэта нафтахімічны комплекс. "Я б прасіў, каб Вы ўключыліся ў працу і забяспечылі гэты ўчастак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Юрый Назараў нарадзіўся ў 1962 годзе ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

З 1981 па 1982 год працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

У 1983-1988 гадах - ляснічы Зуброўскага лясніцтва, інжынер па ахове лесу і ахотфауны, галоўны ляснічы Гарэцкага лясгаса.

У 1988-2001 гадах з'яўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгаса.

З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Беларусі.

У 2004-2010 гадах - намеснік Міністра лясной гаспадаркі Беларусі.

У 2010-2013 гадах - намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Беларусі.

У снежні 2013 года прызначаны старшынёй канцэрна "Белляспаперпрам". Займаў гэтую пасаду да гэтага часу.

 

Крыніца: БЕЛТА

03.20 15:50