Намеснік старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько павіншаваў жанчын галіны з надыходзячым святам - Днём жанчын.
Звяртаючыся да працаўніц лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ён адзначыў, што свята 8 сакавіка з'яўляецца яркім сімвалам вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, душэўнай мудрасці і ўвагі да жанчыны.
"Мы ўдзячныя вам за ўсё, што вы робіце для падтрымання цяпла і выгоды хатняга ачага, умацавання сямейных каштоўнасцяў, для нашых дзяцей. Менавіта вы робіце моцную палову чалавецтва яшчэ мацней, а свет вакол – гарманічней і дабрэй.
Вы заўсёды былі і застаяцеся лепшымі работнікамі ў нашай галіне, якія добрасумленна ставяцца да сваёй працы, адказна падыходзяць да выканання пастаўленых задач, з'яўляючыся надзейнай падтрымкай у вырашэнні актуальных пытанняў", - сказаў Міхаіл Касько.
Ён пажадаў усім жанчынам моцнага здароўя, любові, дабрабыту, радасці і аптымізму, высокіх дасягненняў у працы і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.
06.03.2020 14:58