Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" працягваюць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і экспарту.
За два першыя месяцы 2020 года аб'ёмы вытворчасці прадукцыі прамысловасці па арганізацыях канцэрна выраслі на 12,4% да ўзроўню студзеня-лютага мінулага года. Сярод лідэраў па росце аб'ёмаў вытворчасці прадпрыемства цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай галіны: ААТ «Светлагорскі ЦКК», ААТ «Лесахімік», ТАА «Суперпак Компані», ТАА «Інтерпапер», ААТ «ЦБК-Кардон», ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак». Добрыя тэмпы ў вытворцаў драўняных пліт, фанеры, а таксама ў шэрагу мэблевых прадпрыемстваў.
Павялічваюцца і аб'ёмы экспарту прадукцыі. Паводле статыстычных звестак рост экспарту прадпрыемстваў канцэрна ў студзені 2020 года да студзеня 2019 года склаў 110,1%. На знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на 46,98 млн. долараў ЗША. Пры гэтым экспарт у краіны далёкага замежжа вырас на 13,3% , у краіны блізкага замежжа на 7,2%. У лік найбольш буйных рынкаў збыту ўвайшлі Расія, Польшча, Украіна, Кітай і Літва.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
09.03.2020 12:17