Свята Дзень Канстытуцыі стаў сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды Дня Канстытуцыі, які штогод адзначаецца 15 сакавіка.
"Пераемнасць нацыянальных прававых традыцый, выкарыстанне лепшых дасягненняў сусветнага заканадаўчага вопыту знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай найноўшай гісторыі. Гісторыі, у якой правы і свабоды грамадзян набываюць прыярытэтнае значэнне, а людзі і справядлівае да іх стаўленне становяцца галоўнай каштоўнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што захаванне нормаў Асноўнага закона забяспечвае зладжаную і эфектыўную працу ўсіх галін улады, згода ў грамадстве, пабудова канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для годнага развіцця кожнага чалавека.
Прэзідэнт пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя і шчасця, а суверэннай Беларусі - міру і працвітання.
Крыніца: БЕЛТА
16.03.2020 09:22