Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" працуюць у штатным рэжыме. Перабояў у вытворчасці і адгрузкі гатовых вырабаў няма.
Таварапаток паміж гандлёвымі партнёрамі ў розных краінах і па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляецца ў штатным рэжыме, па дастаўцы гатовай прадукцыі пакупнікам затрымкі адсутнічаюць.
У працоўных калектывах прыняты прафілактычныя санітарна-эпідэміялагічныя меры, работнікі рэгулярна атрымліваюць інфармацыю аб рэкамендацыях СААЗ і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якія тычацца віруса CОVID-19.
Не варта паддавацца паніцы. Пры выкананні ўсіх рэкамендацый вы захаваеце сваё здароўе.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперапрам"
17.03.2020 10:04