Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт запрашае спецыялістаў на II Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю «Лесанарыхтоўчая вытворчасць: праблемы і рашэнні».
Канферэнцыя адбудзецца напярэдадні 90-годдзя ўніверсітэта 13-15 мая 2020 года.
Мэта канферэнцыі - стымуляванне кантактаў, абмен вопытам і навукова-тэхнічнымі дасягненнямі ў галіне тэхналогіі лесанарыхтоўчай вытворчасці, ляснога машынабудавання, рацыянальнага выкарыстання драўняных рэсурсаў, праектавання лесагаспадарчых дарог. Канферэнцыя прысвечаная самым актуальным праблемам сучаснай лесапрамысловай вытворчасці: праектавання лясных машын, будаўніцтва лесагаспадарчых дарог, экалагічным аспектам лесанарыхтовак, выкарыстання драўнянай біямасы ў энергетычных мэтах, ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў ў лясах, стварэнні новых матэрыялаў і вытворчасцей і інш.
Усе падрабязнасці на сайце канферэнцыі: https://lppr.belstu.by/
18.03.2020 11: 40