Актуальныя пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Валагодскай вобласцю Расійскай Федэрацыі разгледзелі ўчора на 16-м пасяджэнні сумеснай камісіі ў рэжыме відэаканферэнцыі.
З расейскага боку старшыняваў першы намеснік губернатара Валагодскай вобласці, старшыня Урада Валагодскай вобласці Антон Кальцоў, з беларускага - намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько.
На парадку дня былі вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Валагодскай вобласці і Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе, узаемадзеянне двух бакоў у сферы прамысловай кааперацыі, паставак тэхнікі, прамысловых тавараў, ліфтаў, праца зборачных вытворчасцяў, супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, ляснога комплексу, у сферы адукацыі і міжмуніцыпальнага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Валагодскай вобласці.
На пасяджэнні было адзначана, што ў 2019 годзе па шэрагу пазіцый тавараабарот паміж Беларуссю і Валагодскай вобласцю вырас. Так, павялічыліся пастаўкі з Беларусі прылад на вадкіх крышталях, лазераў (на 9,7 млн.долараў), падшыпнікаў (на 0,9 млн. долараў), машын і механічных прылад спецыяльнага прызначэння (на 0,7 млн. долараў), садавін замарожаных (на 0,5 млн. долараў). Пастаўленыя адходы, атрыманыя пры выманні соевага алею (на 0,4 млн. долараў), прыстасаванні артапедычныя для лячэння пераломаў, пратэзы (на 0,3 млн. долараў), экспарт якіх у 2018 годзе не ажыццяўляўся.
Пры гэтым асноўныя аб'ёмы экспарту ў Валагодскую вобласць склалі трактары і седлавыя цягачы (66,8 млн долараў) і прылады на вадкіх крышталях, лазераў (25,8 млн долараў).
Аснову імпарту склалі пастаўкі пракату плоскага з нелегіраванай сталі гарачакачанага (63,5 млн. долараў), пракату плоскага з нелегіраванай сталі плакіраванага (49,4 млн.долараў), угнаенняў мінеральных змешаных (23,6 млн. долараў).
У цэлым тавараабарот за 2019 год знізіўся і склаў да 2018 года 90,5%. Таму для сумеснай камісіі сярод асноўных задач - нарошчванне аб'ёмаў узаемнага гандлю і пошук новых напрамкаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. На пасяджэнні, якое адбылося ўчора, ўсе гэтыя пытанні былі дэталёва разгледжаны, вызначаны перспектыўныя кропкі росту. Таксама бакі дамовіліся прыступіць да распрацоўкі новай Праграмы развіцця супрацоўніцтва паміж Урадам Валагодскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь на 2021-2024 гады.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
19.03.2020 10:17