Людзі могуць больш пацярпець ад панікі, чым ад самога каранавіруса. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
"Нягледзячы на нейкую крытыку з майго боку, я гэты каранавірус называю няйначай як псіхозам і ад гэтага ніколі не адмоўлюся, таму што разам з вамі перажыў ужо многія псіхозы, і мы ведаем, да чаго гэта прыводзіла. Абсалютна перакананы, што гэта чарговы такі ж псіхоз, які камусьці будзе на руку, а камусьці і на шкоду, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Але мы жывем у канкрэтнай сітуацыі і, натуральна, павінны зыходзіць з той абстаноўкі, якая складваецца не толькі ў нас, але і за межамі нашай краіны. Чаму я вяду сябе так? Таму што я абсалютна перакананы, што мы можам больш пацярпець ад панікі, чым ад самога віруса. Вось гэта мяне больш за ўсё хвалюе". На думку Прэзідэнта, цывілізаваны свет звар'яцеў, а палітыкі ўжо пачалі выкарыстоўваць сітуацыю дзеля сваіх інтарэсаў.
У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што хуткае распаўсюджванне захворвання дазволіла "страсянуць" беларускую сістэму аховы здароўя, асабліва вірусолагаў і эпідэміёлагаў. "Добра, што мы з савецкіх часоў захавалі гэтую сістэму. А так мы лечым людзей, а што там з эпідэміялагічным становішчам? Гэты псіхоз прымусіў нас як-та развеяцца і ў гэтым напрамку папрацаваць", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Крыніца: БЕЛТА
19.03.2020 12:42