ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" па выніках працы 2019 года прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў прамысловых арганізацый раёна.

Працоўнаму калектыву ўручаны Пераходзячы сцяг Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта.

ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" - гэта сучаснае прадпрыемства, якое выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў для вырабу паперы, кардона і вырабаў з іх.

 

 

 

 

   Тут выпускаецца больш за 20 найменняў прадукцыі, у тым ліку: 

   * папера для гафрыравання;
   * папера-аснова для вытворчасці туалетнай паперы, сурвэтак і     ручнікоў папяровых;
  * кардон гафрыраваны;
  * скрыні з гафрыраванага кардона;
  * прадукцыя санітарна-гігіенічнага прызначэння;
  * гільзы кардонна-папяровыя спіральна-навіўныя.

   У 2019 годзе прадпрыемства спрацавала з тэмпам росту     прамысловай вытворчасці 104,6%. Рэнтабельнасць продажаў   склала 14,5%. Сярэднямесячная заработная плата перавысіла   1000 рублёў. На экспарт пастаўлена тавараў на 17,5 млн.   долараў  ЗША. На знешнія рынкі фабрыка рэалізавала больш за   55% вырабленай прадукцыі. У працоўным калектыве фабрыкі больш за 500 чалавек.

 

   

20.03.2020 10:06