Прадпрыемствамі канцэрна "Белляспаперпрам" прыняты меры бяспекі з мэтай недапушчэння распаўсюджвання вірусных інфекцый.
На ўсіх прадпрыемствах, у арганізацыях і гандлёвых аб'ектах праведзена інфармацыйная работа па азнаямленні членаў працоўных калектываў з мерамі па прафілактыцы вірусных захворванняў і выкананні рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па выкананні санітарнага рэжыму і асабістай гігіены.
Усе памяшканні абсталяваны дазатарамі з антысептычнымі сродкамі. Супрацоўнікі, якія для выканання сваіх абавязкаў кантактуюць з людзьмі, якія не працуюць у арганізацыі, забяспечаны медыцынскімі маскамі (напрыклад, кіроўцы, работнікі склада, якія ажыццяўляюць адгрузку прадукцыі, і іншыя).
Штодня праводзяцца праверкі супрацоўнікаў на наяўнасць сімптомаў прастудных захворванняў (тэмпература, кашаль і т.д.). Кожныя 2 гадзіны праводзіцца ўборка памяшканняў з ужываннем антысептычных сродкаў.
Прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
(фота: СТАА "ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля")
30.03.2020 15:03