Пытанні функцыявання сістэмы кіравання аховай працы і вынікі працы арганізацый канцэрна ў галіне аховы працы, прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі будуць разгледжаны сёння на пасяджэнні Савета канцэрна «Белляспаперпрам».
Яно пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.
Таксама будуць падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2019 годзе.
Са справаздачамі аб прынятых мерах па паляпшэнні працы сістэмы аховы працы выступіць шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе ў 2019 годзе адбываліся выпадкі траўматызму на вытворчасці.
На парадку таксама разгляд вынікаў кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, праведзеных у 2019 годзе і першым квартале 2020 года спецыялістамі канцэрна ў падведамных арганізацыях.
У пасяджэнні савета канцэрна прымуць усе кіраўнікі арганізацый галіны, прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання і іншыя зацікаўленыя.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
02.04.2020 08:38