Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Сёлета ён праходзіць пад знакам падрыхтоўкі да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Віншаванні на адрас губернатараў Архангельскай і Валагодскай абласцей Расійскай Федэрацыі накіраваў намеснік старшыні Беларускай часткі сумесных камісій па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і гэтымі рэгіёнамі намеснік старшыні канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько.
Ён адзначыў, што народы Беларусі і Расіі заўсёды звязвалі моцныя сяброўскія адносіны, шмат у чым нашы народы адзіныя, і гэта з'яўляецца трывалай асновай для развіцця шматграннага плённага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці.
02.04.2020 14:43