Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна «Белляспаперпрам» у 2019 годзе.
Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі за 2019 год прызнана ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак».
Другое месца заняло ЗАТ «Маладзечнамэбля», трэцяе – СТАА «ЗОЎ-ЛенЕўрамэбля».
Лаўрэатамі ў намінацыях сталі:
- "Лепшая арганізацыя работы па ахове працы" - філіял "Папяровая фабрыка
"Чырвоная зорка" ААТ "Светлагорскі ЦКК";
- «Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню прамысловай бяспекі» – ААТ «Барысаўскі ДАК»;
- «Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнню пажарнай бяспекі» – ААТ «Буддэталі»;
- "Лепшая арганізацыя работы па забеспячэнні транспартнай бяспекі" - РУП "Завод газетнай паперы"
Дадзены конкурс у арганізацыях канцэрна праводзіцца чацвёрты раз. Яго галоўныя мэты:
- актывізацыі работы па ахове працы, транспартнай, прамысловай і пажарнай бяспекі;
- павышэнне зацікаўленасці наймальнікаў у стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, умацаванне прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту;
- прафілактыка вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, аварый і аварыйных сітуацый, паляпшэння ўмоў і аховы працы, вытворчай санітарыі;
- папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў на вытворчасці, удзел работнікаў у дзейнасці па паляпшэнню ўмоў і аховы працы, пажарнай бяспекі і бяспекі дарожнага руху;
- паляпшэнне сістэм кіравання аховай працы, маральнае і матэрыяльнае стымуляванне наймальнікаў і работнікаў за забеспячэнне патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.
У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе прамысловыя арганізацыі канцэрна. Агляд-конкурс арганізуецца і праводзіцца з удзелам прафсаюзных камітэтаў арганізацый, абласных камітэтаў і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.
Арганізацыі, якія дапусцілі няшчасныя выпадкі на вытворчасці, аварыі, аварыйныя сітуацыі і іншыя інцыдэнты, якія адбыліся па віне наймальніка і (або) упаўнаважаных службовых асоб, да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе не дапускаюцца.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
03.04.2020 11:35