Прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» у студзені-лютым бягучага года павялічылі экспарт прадукцыі на 11,2%.
За два месяцы 2020 года прадпрыемствы канцэрна адгрузілі на знешнія рынкі прадукцыі амаль на 97,5 млн долараў ЗША, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 11,2%.
Рост аб'ёмаў экспарту адзначаны як на рынкі блізкага, так і далёкага замежжа. Так, у краіны СНД пастаўлена тавараў на 49,6 млн долараў, што на 10,3% больш за мінулы год, у далёкае замежжа экспартавана прадукцыі на 47,87 млн долараў, што на 12,1% больш, чым за студзень-люты 2019 года.
Сярод найбольш буйных рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрна традыцыйна Расея, куды экспартавана тавараў на 29,5 млн долараў (больш на 3,5%), а таксама Польшча (16 млн долараў, больш на 1,2%) і Украіна (11,2 млн долараў, больш на 47,5%).
Найбольшымі тэмпамі экспарт прырастае ў Кітай - амаль у 2,9 разы да 7,9 млн долараў за студзень-люты, а таксама ў ЗША, Турцыю, Індыю, Канаду, Аўстрыю і шэраг іншых краін.
У цэлым за два месяцы геаграфія паставак прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна ахапіла 50 краін.
У цяперашні час у сувязі са зніжэннем актыўнасці на знешніх рынках прадпрыемствы інтэнсіўна працуюць над замацаваннем партнёрскіх адносін з замежнымі кампаніямі, пошукам альтэрнатыўных рашэнняў і захаваннем стабільнасці ў вытворчасці і збыце прадукцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
03.04.2020 17:11