Пытанні забеспячэння завода сульфатнай беленай цэлюлозы ААТ "Светлагорскі ЦКК" драўнянай сыравінай для арганізацыі яго рытмічнай працы былі разгледжаны падчас рабочай паездкі кіраўніцтва канцэрна "Белляспаперпрам" і Міністэрства лясной гаспадаркі.

Намеснік старшыні канцэрна Міхаіл Касько і міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа сустрэліся 2 красавіка на вытворчасці.

Кіраўніка Мінлясгаса азнаёмілі з працэсам вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы, у якім выкарыстоўваецца пастаўляная лясгасамі Рэспублікі драўняная сыравіна.

Падчас візіту таксама былі абмеркаваныя пытанні схем і аб'ёмаў паставак сыравіны, біржавых таргоў, якасці лесаматэрыялаў і іх сертыфікацыі.

 

 

 

 

  

Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

Фота: часопіс "Лясная і паляўнічая гаспадарка"

06.04.2020 15:25