Сёння супрацоўнікі апарата канцэрна "Белляспаперпрам" бяруць удзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў гарадскім Садзе Гашкевіча, размешчаным у сталічным мікрараёне Лошыца.
Гэты гарадскі сад з'яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку жыхароў Ленінскага раёна г. Мінска, тут расце шмат пладовых і дэкаратыўных лісцяных дрэў. Штогод вясной і восенню супрацоўнікі канцэрна далучаюцца да валанцёрскай справы і прыводзяць тэрыторыю парку ў парадак. І гэтая вясна не стала выключэннем. Хай надвор'е сёння не радуе сонцам і вясновым цяплом, усе працуюць з задавальненнем.
16.04.2020 14:15