Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" выказваюць словы падзякі і падтрымкі беларускім медыкам, якія цяпер аддаюць усе свае сілы і здольнасці на барацьбу з COVID-19.
Працоўныя калектывы рассылаюць медыкам у сваіх гарадах і раёнах падзячныя паштоўкі, а таксама аказваюць дапамогу ў аснашчэнні медработнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны.
Сёння ўсе мы разумеем, што на медыкаў легла асноўная нагрузка па барацьбе з каранавірусам, а вось адказнасць ляжыць на ўсіх нас. У нашых сілах зберагчы сваё здароўе, прытрымліваючыся ўсіх рэкамендацый, якія даюць нам лекары па прафілактыцы вірусных захворванняў і мерам абароны ад заражэння COVID-19.
Беражыце сябе, сваіх родных і блізкіх!
22.04.2020 16:23