Сёння калектыву апарата канцэрна "Белляспаперпрам" афіцыйна прадстаўлены старшыня канцэрна Міхаіл Касько.
Прызначанага кіраўніка па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2020 №264 Міхаіла Міхайлавіча Касько прадставіў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў.
Міхаіл Касько для галіны чалавек не новы. У апараце канцэрна ён працуе з мая 2014 года. Са студзеня 2015 года да прызначэння старшынёй канцэрна з'яўляўся намеснікам старшыні. Курыраваў пытанні знешнеэканамічнай дзейнасці, унутранага гандлю і развіцця інфармацыйных тэхналогій.
Да прыходу ў канцэрн "Белляспаперпрам" Міхаіл Касько працаваў у розных пасадах у Галоўным упраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці, стварэння і развіцця тавараправоднай сеткі канцэрна "Белрэсурсы" (з 1999 па 2002 г.), намеснікам начальніка аддзела маркетынгу экспартных паставак металапрадукцыі і ППТН, начальнікам аналітычнага аддзела, начальнікам аддзела закупак ААТ "Белметал" (з 2002 па 2007 г.), намеснікам генеральнага дырэктара па лагістыцы ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (з 2007 па 2014 г.).
Нарадзіўся Міхаіл Касько у 1978 годзе ў г. Мінску. Скончыў Беларускую політэхнічную акадэмію (менеджмент) і Беларускі дзяржаўны універсітэт (правазнаўства). Жанаты, выхоўвае сына і дачку.
Падчас прадстаўлення намеснікам Прэм'ер-міністра Юрыем Назаравым, які курыруе галіну, перад новым кіраўніком канцэрна пастаўленыя задачы па забеспячэнні своечасовага завяршэння інвестыцыйных праектаў у цэлюлозна-папяровай галіне і дасягненні прадпрыемствамі канцэрна паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Міхаіл Касько выказаў упэўненасць у тым, што высокі ўзровень прафесіяналізму як работнікаў апарата канцэрна, так і ўсіх працоўных калектываў арганізацый галіны дазволіць вырашыць тыя задачы, якія ставяцца ўрадам і дзяржавай у цэлым перад канцэрнам.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
06.05.2020 15:41