Захаваць здароўе дзяцей - найважнейшая задача для ўсіх нас. У дні, калі існуе пагроза заражэння каронавіруснай інфекцыяй, важна выконваць меры засцярогі. Для гэтага ў тым ліку патрэбныя спецыяльныя сродкі.

Прафсаюзны камітэт апарата канцэрна "Белляспаперпрам" падарыў падшэфнай Бабруйскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху медыцынскі бескантактавы тэрмометр. Гэта дазволіць медработнікам школы, у якой дзеці знаходзяцца кругласутачна на працягу ўсяго навучальнага года, бяспечна і эфектыўна весці штодзённы тэмпературны кантроль у дзяцей і работнікаў школы.

У школе пражывае і навучаецца больш за 100 дзяцей з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці. Канцэрн "Белляспаперпрам" традыцыйна аказвае падтрымку ўстанове адукацыі ў абнаўленні і папаўненні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Рэгулярна вылучаецца бязвыплатная дапамога ў выглядзе мэблі, школьных прылад і іншых матэрыялаў.

 

 

 

 

  

     У дадатак да цяперашняга падарунку будуць таксама набыты   дэзінфікуючыя сродкі і іншыя неабходныя школе матэрыялы.

  Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

08.05.20 09:24