Прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" у першым квартале 2020 года павялічылі экспарт прадукцыі на 5%.
За студзень-сакавік на знешнія рынкі пастаўлена прадукцыі на 146,9 млн долараў ЗША, што на 5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
З агульнага аб'ёму экспарту 50,5% прадукцыі рэалізавана на рынкі далёкага замежжа, рост у грашовым выражэнні склаў 104,9%.
У краіны СНД адгружана прадукцыі на 72,7 млн долараў ЗША, што склала 105,1% да ўзроўню першага квартала 2019 года.
Сярод найбуйнейшых рынкаў збыту для прадпрыемстваў канцэрна ў першым квартале гэтага года засталіся Расея, куды экспартавана прадукцыі на 44,4 млн долараў ЗША, Польшча (23,2 млн долараў ЗША), Кітай (амаль 15,9 млн долараў ЗША), Украіна (амаль 15,6 млн долараў ЗША) і Літва (9,6 млн долараў ЗША).
Усяго экспартаваная прадукцыя на рынкі 56 краін.
У аб'ёме экспартуемай прадукцыі найбольш удзельную вагу занялі драўняныя пліты (23,9%), мэбля (20,9%), цэлюлоза (16,1%), фанера (12,7%), папера і кардон (12,2%). Усяго ў структуры экспарту прадпрыемстваў канцэрна "Белляспаперпрам" больш за 80 таварных пазіцый.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
11.05.2020 12:28