Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі працоўныя калектывы арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага".
Ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прымалі добрыя і шчодрыя віншаванні, да помнікаў, прысвечаных героям і падзеям вайны, ускладаліся кветкі, была ўшанаваная памяць загінуўшых і тых, хто не дажыў да гэтага светлага свята.
Прафсаюзы, Саветы ветэранаў, моладзевыя арганізацыі арганізавалі ўрачыстыя святочныя мерапрыемствы. Дзень Перамогі – адзін з самых значных святаў у годзе. Гэта дзень, калі ўсіх нас аб'ядноўвае памяць пра герояў вайны і радасць за мір на беларускай зямлі.
8 траўня старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько і работнікі апарата канцэрна ў даніну памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне ўсклалі кветкі да Абеліска на 9-м км Маскоўскай шашы ў Уручча.
9 траўня ў Менску адбыўся Парад Перамогі. Ён па праву стаў самай яркай падзеяй для ўсіх краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго, трансляцыю параду вялі тэлеканалы вялікай колькасці краін. Кіраўнікі і супрацоўнікі апарата канцэрна разам са шматлікімі гледачамі пабывалі на Парадзе Перамогі і засталіся пад самымі лепшымі ўражаннямі. Парад Перамогі - гэта даніна памяці нашай гісторыі кровапралітнай барацьбы і Вялікай Перамогі. Пра гэта павінны памятаць усе пакаленні беларусаў.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
12.05.2020 11:22