Пра тое, як прадпрыемствы канцэрна "Белляспаперпрам" забяспечваюць перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў і атрымліваюць з іх запатрабаваную на рынку прадукцыю глядзіце заўтра 16 мая на тэлеканале "Беларусь 1" у 8.30 раніцы.
У навукова-папулярным дакументальным фільме вы ўбачыце, як макулатура ператвараецца ў патрэбныя і карысныя прадукты. Пачуеце кампетэнтныя меркаванні спецыялістаў аб існуючых праблемах у абыходжанні з адходамі і даведаецеся аб пэрспектывах развіцця перапрацоўкі адходаў паперы і кардона на прадпрыемствах канцэрна.
Фільм быў створаны ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" па замове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Канцэрн "Белляспаперпрам" аказаў садзейнічанне ў здымках серыі фільма аб перапрацоўцы макулатуры, а спецыялісты канцэрна далі кампетэнтныя тлумачэнні па вырашэнні пытанняў у гэтай сферы.
15.05.2020 17:16