Сёння на пасяджэнні савета канцэрна "Белляспаперпрам" будуць разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця арганізацый канцэрна "Белляспаперпрам" за першы квартал бягучага года і прагноз рэалізацыі пастаўленых задач на першае паўгоддзе.
На парадку таксама зацвярджэнне Праграмы развіцця дрэваапрацоўчай і мэблевай вытворчасцяў канцэрна «Белляспаперпрам» на перыяд да 2025 года», разгляд асноўных інвестыцыйных праектаў у цэлюлозна-папяровай галіне з выкарыстаннем цэлюлозы Светлагорскага ЦКК.
Акрамя таго будуць разгледжаны пытанні асваення арэнднага лесасечнага фонду прадпрыемствамі канцэрна, аховы працы і заработнай платы.
Удзел у пасяджэнні прымуць усе кіраўнікі прадпрыемстваў канцэрна, прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання і іншыя зацікаўленыя.
Пасяджэнне пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.05.2020 09:41