Намеснікам старшыні канцэрна "Белляспаперпрам" прызначаны Аляксандр Пшенны. Адпаведная пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята 25 мая 2020 года (№310).
Пшенны Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Сертыфікацыя вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці", у 2003 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе ў ААТ "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка", дзе прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара. У 2014 годзе працаваў намеснікам дырэктара вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Мінская Шпалерная фабрыка". З 2015 года да прызначэння на пасаду намесніка старшыні канцэрна працаваў начальнікам упраўлення цэлюлозна-папяровай і лесахімічнай вытворчасці канцэрна "Белляспаперпрам".
Сёння Аляксандра Пшеннага прадставілі на новай пасадзе апарату канцэрна.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
26.05.2020 15:59