Работнікі Слонімскага кардонна-папяровага завода "Альбярцін" адзначаны дзяржаўнай узнагародай.
Медалём "За працоўныя заслугі" ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года №191 за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значны ўклад у развіццё галіны ўзнагароджаны начальнік рамонтна-механічнага цэха Тадэвуш Уладзіміравіч Дужык і энергетык электрарамонтнага цэха Анатоль Георгіевіч Турук.
Папяровая фабрыка была пабудавана ў 1806 годзе. За сваю шматгадовую гісторыю фабрыка праходзіла шмат розных пераўтварэнняў і рэарганізацый. У 1995 годзе прадпрыемства «Альбярцін» было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».
На вытворчасці функцыянуе некалькі цэхаў: вытворчасці кардона, вытворчасці паперы, санітарна-гігіенічных папер, шэраг дапаможных цэхаў.
Прадукцыя завода рэалізуецца ў Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Малдове, Арменіі, Польшчы, Германіі. Доля экспартных паставак у аб'ёме вырабляемых тавараў складае больш за 50%.
Уся прадукцыя адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 2001-2009.
Калектыў завода - гэта ўпэўненая каманда прафесіяналаў, настроеная на дасягненне агульнай мэты - эфектыўнай і стабільнай працы прадпрыемства.
16.06.2020 16:25