Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў папяровай галіны Беларусі - Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы" адзначыць у верасні бягучага года 150-годдзе з дня заснавання.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілею фабрыкі адбудуцца напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў лесу.
Багатая і вельмі цікавая 150-гадовая гісторыя Добрушскай папяровай фабрыкі напаўняецца новымі старонкамі. Сёння на ёй ствараецца новая вытворчасць па выпуску мелаваных і немелаваных відаў кардона. Штогод тут будзе вырабляцца каля 200 тысяч тон запатрабаванай ва ўсім свеце прадукцыі. З'яўленне ў Беларусі ўласнай вытворчасці кардона адкрые перспектывы для больш дынамічнага развіцця на тэрыторыі Рэспублікі вытворчасці ўпакоўкі для харчовай, фармацэўтычнай, касметычнай і паліграфічнай індустрый. Акрамя таго, значны аб'ём прадукцыі фабрыкі будзе запатрабаваны на замежных рынках.
24.06.2020 10:32