Сёння ў канцэрне "Белляспаперпрам" адбылося чарговае планавае пасяджэнне галіновай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
У цэнтры ўвагі камісіі былі пытанні стану спраў на прадпрыемствах канцэрна па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, прынятым мерам па яе далейшым недапушчэнні, арганізацыі работы па вывучэнні добранадзейнасці спажыўцоў прадукцыі, а таксама пытанні выканання ўстаноўленых правілаў працэдур закупак, распараджэння маёмасцю і прафілактыкі (недапушчэння) махлярства іншых асоб у дачыненні да прадпрыемстваў у ходзе аплаты паслуг, закупак і рэалізацыі прадукцыі.
Як адзначыў старшыня канцэрна Міхаіл Касько, у Беларусі выбудавана выразная заканадаўчая база як у сферы рэгулявання адносін суб'ектаў гаспадарання, уліковай і фінансавай палітыкі, так і ў сферы прадухілення карупцыйных праяў і адказнасці за іх.
У аснове барацьбы з карупцыяй стаіць тая сістэма, якая выбудаваная ў арганізацыі па недапушчэнні любых карупцыйных праяў. На жаль, нават проста слабая выканальніцкая дысцыпліна супрацоўнікаў можа прывесці да таго, што прадпрыемства сутыкнецца з карупцыйнымі праблемамі. Таму, у барацьбе з гэтым злом дробязяў не бывае, неабходны комплексны падыход і пільны глыбокі аналіз разнастайных рызык.
Кіраўнікам і членам камісіі дадзены адпаведныя даручэнні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прымаемых мер па прафілактыцы карупцыі.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
24.06.2020 17:52