Сёння старшыня канцэрна «Белляспаперпрам» Міхаіл Касько здзяйсняе рабочую паездку ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці на Папяровую фабрыку «Чырвоная Зорка».
На парадку пытанні развіцця вытворчасці спецыяльных відаў папер для вырабу рознай ўпакоўкі, у тым ліку ўпакоўкі для сыпкіх будаўнічых матэрыялаў.
Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка», якая з'яўляецца філіялам ААТ «Светлагорскі ЦКК», - адно з найстарэйшых прадпрыемстваў цэлюлозна-папяровай галіны Беларусі. Створаная ў 1886 годзе, яна працягвае працаваць і развівацца.
Нядаўна фабрыкай рэалізаваны інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі папяровай машыны і тэхналагічнага патоку масападрыхтоўкі. Устаноўлена сучаснае высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое забяспечвае выпуск канкурэнтаздольнай высакаякаснай прадукцыі, і якое адказвае сучасным патрабаванням па эксплуатацыйных выдатках.
Мадэрнізацыя папяровай машыны аказала станоўчы ўплыў на збыт гатовай прадукцыі як на рынку Рэспублікі Беларусь, так і на рынках блізкага і далёкага замежжа.
У цяперашні час разглядаюцца магчымасці фабрыкі па вытворчасці паперы, з якой іншыя прадпрыемствы канцэрна змаглі б вырабляць трывалыя мяшкі для цэментнай галіны.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
01.07.2020 10:56