На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час даклада аб праекце ўказа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што перад пачаткам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай прамысловасці была дамоўленасць надаваць гэтай тэме самую сур'ёзную ўвагу.
Праект указа па пытаннях удасканалення дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі прадугледжвае ўнясенне істотных змяненняў у існуючы парадак функцыянавання галіны. Прэзідэнт адзначыў: перш чым падпісаць гэты дакумент, ён хацеў бы пачуць ад прысутных на дакладзе распрацоўшчыкаў адказы на шэраг пытанняў. У прыватнасці, як прапанаваныя дадатковыя меры будуць садзейнічаць навядзенню парадку ў лясной галіне, што прапануецца для павелічэння глыбіні перапрацоўкі лесаматэрыялаў і нарошчвання выпуску прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з вывазам неапрацаванага лесу, кругляка за мяжу. "Мы дамаўляліся: падобнае трэба выключыць. Як гэта выключана? Трэба не кругляк вывозіць і кагосьці карміць за межамі Беларусі, а вырабляць мэблю, патрэбныя камплектуючыя для будаўніцтва і іх прадаваць", - сказаў Прэзідэнт.
БЕЛТА