Мэблевыя прадпрыемствы канцэрна «Белляспаперпрам» прапаноўваюць цяперашняй вясной навінкі вытворчасці.
ААТ "Бабруйскмэбля" прапануе пакупнікам навінку ў праграме дзіцячай мэблі «Лотос». Мэбля для дзіцячага пакоя выраблена з драўніны хвоі. Галоўныя перавагі хваёвай мэблі - гэта яе лёгкасць, прыродная чысціня натуральных матэрыялаў і адчуванне цеплыні хатняга ачага. Хваёвая мэбля - гэта самае лепшае рашэнне для дзіцячага пакоя. У такой абстаноўцы дзіця абаронены ад негатыўнага ўздзеяння шкодных фактараў, якія часцяком ўласцівыя мэблі з ненатуральных матэрыялаў.
ААТ "Лідская мэблевая фабрыка" прапануе навінку 2015 - модульную сістэму «Верас». Гэта мэбля для гасцінай, вырабленая з ламінаваных ДСТП ў спалучэнні двух колераў (дуб венге і дуб малочны).
ААТ "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" да вясны 2015 выпусціла цэлую серыю навінак мяккай мэблі. Гэта розныя канапы, крэслы, наборы мяккай мэблі для гасціных, канапы-ложкі, тахты і ложкі.
СТАА "ЗОВ-ЛенЕўрамэбля" выпушчаныя новыя калекцыі кухняў «Оптима», а таксама фасады з лакіраванай пліты МДФ і іншыя навінкі.