Беларусь пашырае геаграфію экспарту будаўнічых паслуг. Напярэдадні ў японскім горадзе Урума адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцця Беларускага кутка. Гаворка ідзе аб комплексе драўляных дамоў, зробленых у Беларусі і сабраных у Краіне ўзыходзячага сонца. Праект стаў вынікам супрацоўніцтва паміж Шклоўскім заводам газетнай паперы і японскімі бізнесменамі.
Па заяве партнёраў з Акінавы, іх зацікавіла добрая якасць, экалагічныя ўласцівасці і канкурэнтная цана беларускіх вырабаў з дрэва.
У якія краіны яшчэ пастаўляюцца беларускія дамы, і як выглядае цэлы квартал у французскім горадзе Вільру, збудаваны з жылля, пабудаванага ў Беларусі. Гэтыя і многія іншыя тэмы, якія тычацца як сучасных дасягненняў беларускіх будаўнікоў, так і невядомых гістарычных фактаў, абмеркавалі эксперты ў студыі падчас адкрытага паказу першай серыі з цыкла "Лёс гігантаў". Прэм'ера праграмы адбылася ўчора ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь 1".
ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ (аб дамах з Шклова на 1.12 хронаметражу відэа)
ВІДЭА АБ АДКРЫЦЦІ БЕЛАРУСКАГА КУТКА Ў ЯПОНІІ
07.07.2020 09:42