Пытанні лічбавай трансфармацыі і інфармацыйнай бяспекі ў арганізацыях канцэрна "Белляспаперпрам" былі сёння ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў тэматычнага вебінара.
Навучальныя, практычныя семінары па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій ва ўпраўленне вытворчасцю для кіраўнікоў і профільных спецыялістаў канцэрнам праводзяцца рэгулярна ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў плана па лічбавай трансфармацыі прадпрыемстваў галіны.
Атрыманне спецыялізаваных ведаў, вывучэнне новых лічбавых рашэнняў, абмен практычным вопытам і думкамі садзейнічае больш глыбокаму разуменнню, у якім кірунку неабходна развівацца і якія магчымасці інфармацыйных тэхналогій змогуць быць выкарыстаны ў практычнай дзейнасці прадпрыемстваў.
Сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі былі разгледжаны пытанні рэалізацыі прадпрыемствамі канцэрна запланаваных на бягучы год мерапрыемстваў па лічбавай трансфармацыі, пытанні забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, развіцця інтэрнэт-рэсурсаў, электроннага дакументаабароту і аўтаматызацыі працэсаў кіравання, вытворчасці, тэхнічнага абслугоўвання і рамонтаў абсталявання на прадпрыемстве.
Прэс-служба канцэрна "Белляспаперпрам"
08.07.2020 14:27